Дата: 26 июня 2021
Продолжительность:
Цена:
БРЭСТ да Маці Божай Берасцейскай — Маці-Выратавальніцы.
Санктуарый Маці Божай у Брэсце |
У санктуарыі Маці Божай у Брэсце ушаноўваецца славуты цудамі абраз Маці Божай Берасцейскай — Маці-Выратавальніцы, які з’яўляецца копіяй абраза Маці Божай з рымскай базылікі Santa Maria Maggiore. Галоўная ўрачыстасць святкуецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.З гісторыі абразаЦі не той гэта абраз, што ў пачатку ХVІІ ст. быў каштоўным скарбам вядомага беларускага роду Пацееў-Тышкевічаў? Праўдападобна, прывёз яго з Рыму біскуп Адам Іпацій-Пацей, які быў у складзе беларускай дэлегацыі для заключэння Уніі. Папа Клеменс VІІІ, які 23 студзеня 1595 г. прыня ўПраваслаўе ва ўлонне Каталіцкага Касцёла, падараваў абраз Маці Божай. Біскуп, вярнуўшыся на Бацькаўшчыну, змясціў святыню ў дамініканскім касцёле ў мястэчку Шараўка на Падоллі. Падчас набегу татараў абраз быў вывезены, але слаўны ваявода Мікола Патоцкі разбіў бязбожнікаў, вярнуў абраз і змясціў яго ў адмыслова збудаванай радавой капліцы ў Берасці. Бурлівыя падзеі не абміналі таксама і абраза ў час маскоўскага наезду ў 1660 г., у 1851 г., калі гарэў дамініканскі касцёл і значна пазней, калі ўжо камуністычныя ўлады ўстанавілі новы парадак.
Час не песціў берасцейскіх святыняў. Яны былі знішчаны ў 1831 г., калі царскія ўлады зруйнавалі стары горад, а на яго месцы ўзвялі сваю крэпасць.Сучасны сабор паходзіць з канца мінулага стагоддзя. У сярэдзіне нашага стагоддзя ён быў ператвораны ў музей. А ў 1948-1952 гг. была зроблена яго грунтоўная перабудова. Такім ён захаваўся да нашага часу: вежы разабраныя, скляпенні і фрэскі знішчаныя, унутры ўмайстраваныя паверхі. Усё літургічнае начынне і касцёльнае аздабленне было спалена. Нельга толькі чалавечым розумам спасцігнуць, як з 37 абразоў толькі адзін захаваўся да нашых дзён. Напэўна, Пану патрэбна было, каб напрыканцы ХХ стагоддзя людзі прызналі богаабранасць святой выявы і ўкаранавалі яе.
|